Вітаем на Orthodoxandgay.com !

 У гэтага вэб-сайта дзьве мэты: па-першае, быць месцам падтрымкі й аднаўленьня для праваслаўных хрысьціянаў-геяў і каб нашыя гісторыі гаварыліся нашымі ўласнымі вуснамі; па-другое, стварыць магчымасьць для канструктыўнага крытыцызму й камэнтаваньня афіцыйных і не зусім афіцыйных стаўленьняў Праваслаўнай Царквы і праваслаўных хрысьціянаў да гомасэксуальнасьці.

Мы кіруемся двума прынцыпамі:

Праваслаўная Царква – гэта Нявеста Хрыстовая.

Быць геем – гэта дар Бога-Творцы. Выяўленьне гэтага дару ў здаровых  сталых адносінах бласлаўлёнае Богам.

 

Праваслаўныя хрысьціяне, каму здарылася быць геем, моцна пакутуюць ад азлобленых і састарэлых інтэрпрэтацыяў Пісаньня і кананічнага права. Многія біскупы й сьвятары, “пастыры” царкоўныя, зрабілі шмат духоўнае шкоды вялікай колькасьці праваслаўных хрысьціянаў, у тым ліку – з кліру. Цягам стагодзьдзяў Царква зьмяняла сваю пазыцыю да розных пастырскіх пытаньняў, успрымала адкрыцьці, адаптоўвалася да сучасных сытуацыяў і аказвала міласьць ейным верным. Сваімі гісторыямі праваслаўныя хрысьціяне, каму здарылася быць геем, – трэба жывіць надзею, – змогуць аднойчы зьмяніць афіцыйнае стаўленьне Царквы да сэксуальнае арыентацыі і аднаполага шлюбу. Няма сумневу, што нашыя гісторыі ўжо зьмянілі погляды многіх верных Праваслаўнае Царквы.

Мы запрашаем вас чытаць тэксты на старонцы Развагі. Можна таксама далучыцца да апытаньня наведвальнікаў сайту. Мы будзем радыя пабачыць вашыя камэнтары і сьведчаньні – ананімныя або зь імем і электронным адрасам.

Мы ня будзем публікаваць агрэсіўныя або абразьлівыя выказваньні.

“Вось запаведзь Мая: каб вы любілі адзін аднаго, як Я ўзлюбіў вас.” (Іаан 15:12)

Comments are closed.

Get updates from